Рэлігія ў Латвіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галоўнай рэлігіяй у Латвіі з'яўляецца хрысціянства. Лютэранства — асноўная хрысціянская дэнамінацыя, якая пераважае сярод этнічных латышоў, што абумоўлена моцнымі гістарычнымі сувязямі з краінамі Паўночнай Еўропы і Германіяй, у той час як каталіцызм найбольш пашыраны ва ўсходняй Латвіі (у вобласці Латгалія), у асноўным праз уплыў Рэчы Паспалітай. Латвійская праваслаўная царква - трэцяя па велічыні, яе прыхаджане ў асноўным прадстаўнікі рускамоўнай меншасці.