Рэплеўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэ́плеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Рэпля.
Рэплеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ваўкавыскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Рэпля |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 18 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 053 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бурнеўскага сельсавета[1], 2 снежня 1961 года — частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (вёскі Агароднікі, Альхова, Бойдаты, Дуляўцы, Мількаўцы, Міслюкі)[2]. 28 ліпеня 1967 года ў склад сельсавета з Воўпаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Грыбаўцы, Марцьянаўцы, Навасады і Сугакі)[3]. 29 верасня 1972 года вёскі Агароднікі, Альхова, Бойдаты, Дуляўцы, Мількаўцы і Міслюкі перададзены ў склад Роскага пассавета[4]. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Вярэйкаўскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1053 чалавекі[6], з іх 52,9 % — палякі, 44,7 % — беларусы, 1,5 % — рускія[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходізілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Рэпля, вёскі Бурнева, Ганасаўцы, Грыбаўцы, Духаўляны, Марцянаўцы, Мештуны, Навасады, Навасёлкі, Навікі, Пачуйкі, Петрашэўцы, Сугакі.