Рэспубліканская народная партыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліканская народная партыя (турэцк.: Cumhuriyet Halk Partisi) — старэйшая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі, займае левацэнтрысцкія, кемалісцкія пазіцыі. Заснаваная як саюз груп супраціўлення ўварванню Грэцыі ў Анатолію, афіцыйна абвясціла сябе палітычнай арганізацыяй 9 верасня 1923. Заснавальнік і першы старшыня — Мустафа Кемаль Атацюрк. Да 1950 існавала ў аднапартыйнай сістэме.
Хуткія факты Рэспубліканская народная партыя, Лідар ...
Рэспубліканская народная партыя | |
---|---|
турэцк.: Cumhuriyet Halk Partisi | |
Лідар | Кемаль Кылычдараглу |
Заснавальнік | Мустафа Кемаль Атацюрк |
Дата заснавання | 9 верасня 1923 |
Штаб-кватэра | Турцыя, Анкара |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя, кемалізм, секулярызм, грамадзянскі нацыяналізм |
Інтэрнацыянал | Сацыялістычны інтэрнацыянал, Прагрэсіўны альянс, Партыя еўрапейскіх сацыялістаў |
Маладзёжная арганізацыя | Republican People's Party Youth[d] |
Колькасць членаў | 1 083 353 (2014) |
Месцаў у ВНС |
132 / 550 |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (8 чал.) |
Сайт | www.chp.org.tr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
На апошніх выбарах у парламент у 2007 атрымала 22% галасоў (другое месца). Выступае ў апазіцыі да кансерватыўнай Партыі справядлівасці і развіцця.