САХР (Беларусь)
падраздзяленне спецыяльнага прызначэння ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спецыяльны атрад хуткага рэагавання, САХР — спецпадраздзяленне ўнутраных войскаў МУС Беларусі, размешчанае ў г. Мінск (воінская часць 3032).
Хуткія факты Спецыяльны атрад хуткага рэагавання, Гады існавання ...
Спецыяльны атрад хуткага рэагавання | |
---|---|
Гады існавання | 1999—ц. ч. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Унутраныя войскі МУС Беларусі |
Тып | Падраздзяленне спецыяльнага прызначэння |
Функцыя | барацьба з арганізаванай злачыннасцю |
Колькасць | ~300 байцоў |
Дыслакацыя | Мінск |
Рыштунак | савецкі, айчынны, расійскі і інш. |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Аляксандр Быкаў |
Вядомыя камандзіры | гл. #Камандзіры |
Закрыць
Афіцыйна падраздзяленне прызначана для аховы грамадскага парадку, барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, арганізацыі прафілактычных мерапрыемстваў у папраўчых установах, у месцах са складаным аператыўным станам, аховы стратэгічных аб’ектаў[1].
САХР займаецца пераследам апанентаў рэжыму Лукашэнкі, узломам памяшканняў і захопам людзей. На думку СМІ, камандзір і заснавальнік САХРа Дзмітрый Паўлічэнка кіраваў выкраданнем і забойствам праціўнікаў Лукашэнкі ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў