Санс
горад у Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Санс (фр.: Sens) — старажытны горад у французскім дэпартаменце Ёна, у Бургундыі, на правым беразе ракі Ёны (вакзал і прамысловая зона — на левым беразе). Насельніцтва — 26 904 чалавек (1999).
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У часы Рымскай Галіі горад быў вядомы пад назвай Агедынк (лац.: Agedincum), пазней горад называўся таксама лац. civitas Senonum або Senones ад імя шматлікага гальскага племя сенанаў, галоўным горадам якога Агедынк з’яўляўся. Горад не раз згадваецца на старонках «Запісак аб Гальскай вайне» Цэзара.