Санту-Антонью
горад у Сан-Тамэ і Прынсіпі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Санту-Антоніу.
Са́нту-Анто́нью[1] (парт.: Santo António) — горад у Сан-Тамэ і Прынсіпі, размешчаны на востраве Прынсіпі. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Прынсіпі і акругі Пагуі. У 1752—1852 гадах быў галоўным горадам калоніі. Размяшчаецца на паўночна-ўсходнім узбярэжжы вострава, на рацэ Палота. Станам на 2005 год у горадзе пражывала 1 156 чалавек.
Хуткія факты Краіна, Правінцыя ...
Горад
Санту-Антонью
Santo António
| ||||||||||||||
Закрыць
Горад вядомы сваёй каланіяльнай архітэктурай і цэрквамі, найбуйнейшая з якіх - галоўны рымска-каталіцкі сабор, адкрыты ў 1947 годзе. Маецца таксама школа і каледж.