Сан-Вісенты (мыс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сан-Вісенты.
Сан-Вісе́нты (парт.: Cabo de São Vicente — Мыс Святога Вікенція) — мыс на паўднёвым захадзе Партугаліі, які ўтварае разам з суседнім мысам Понта-ды-Сагрыш самы паўднёва-заходні выступ еўрапейскага мацерыка[1]. Мыс уяўляе сабой заходнюю ўскраіну партугальскага рэгіёна Алгарві, які сканчаецца тут скалістым берагам з беднай расліннасцю, які дасягае вышыні да 70 м.
Хуткія факты Сан-Вісенты, Акваторыя ...
Сан-Вісенты | |
---|---|
парт. Cabo de São Vicente | |
37°01′22″ пн. ш. 8°59′47″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
На мысе Сан-Вісенты знаходзіцца маяк, святло якога бачнае на адлегласці 32 марскія мілі (каля 60 км). Ён лічыцца самым магутным у Еўропе. Вакол мыса праходзіць адзін з самых эксплуатаваных у свеце марскіх шляхоў. Судны, якія абыходзяць мыс, трымаюць значную дыстанцыю бяспекі.