Саравак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саравáк (малайск.: Sarawak, джаві: سراوق; код: SWK) — адзін з двух штатаў Усходняй Малайзіі[1], размешчаны на паўночным захадзе вострава Калімантан. Саравак — самы вялікі штат у Малайзіі. Суседні штат на востраве — Сабах. Саравак мяжуе з Інданезіяй і султанатам Бруней[2][3][4][5].
Хуткія факты Саравáк, Краіна ...
Саравáк | |||||
---|---|---|---|---|---|
малайск.: Sarawak джаві: سراوق | |||||
|
|||||
Краіна | Малайзія | ||||
Гімн | Ibu Pertiwi Ku | ||||
Статус | штат Малайзіі | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 11 раёнаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Кучынг | ||||
Дата ўтварэння | 22 ліпеня 1963 і 16 верасня 1963 | ||||
Губернатар | T.Y.T Tun Datuk Patinggi Abang Muhammad Salahuddin | ||||
Галоўны міністр | Y.A.B. Datuk Patinggi Tan Sri Haji Abdul Taib Bin Mahmud / Pehin Sri Dr. Hj. Abdul Taib b. Mahmud | ||||
Насельніцтва (2010) | 2 471 140 | ||||
Шчыльнасць | 19,86 чал./км² (16-е месца) | ||||
Плошча |
124 450 (1-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
2423 м |
||||
Часавы пояс | +8 | ||||
Абрэвіятура | SWK | ||||
Код ISO 3166-2 | MY-13 | ||||
Тэлефонны код | 082, 083, 084, 085 і 086 | ||||
Паштовыя індэксы | 93000–98999 | ||||
Код аўтам. нумароў | Q | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Адміністрацыйны цэнтр Саравака — горад Кучынг насельніцтвам каля паўмільёна, даслоўна Каціны Горад. Найболей буйныя гарады — Сібу (200 000), Міры (202 000) і Бінтулу (102 761). Агульнае насельніцтва штата перавышае два мільёны чалавек. Саравак — шматкультурны штат без выяўнай этнічнай большасці. Кіруецца губернатарам, прызначаным цэнтральным урадам Малайзіі. У 1988 годзе быў прыняты сцяг штата Саравак.