Сартанг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сарта́нг (руск.: Сарта́нг[2], якуцк.: Сартаҥ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы складнік ракі Яна (басейн мора Лапцевых).
Сартанг | |
---|---|
руск. Сартанг, як. Сартаҥ | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 620 км |
Басейн | 17 800 км² |
Расход вады | 49,3[1] м³/с (каля сяла Бала) |
Вадацёк | |
Выток | Верхаянскі хрыбет |
• Месцазнаходжанне | Верхаянскі хрыбет |
• Вышыня | 1300[1] м |
• Каардынаты | 64°20′48″ пн. ш. 133°32′41″ у. д.HGЯO |
Вусце | Яна |
• Каардынаты | 67°27′47″ пн. ш. 133°14′57″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Яна → Мора Лапцевых |
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Код у ДВР | 18040100112117700006271 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 620 км. Плошча вадазбору 17 800 км². Сярэдні расход вады каля 50[2] м³/с, каля сяла Бала (за 68 км ад вусця) — 49,3[1][3] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку складае 1,556[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на паўночных схілах Верхаянскага хрыбта. Працякае пераважна ў напрамку на поўнач па Янскаму пласкагор’ю. Зліваючыся з ракой Дулгалах, утварае раку Яна. У верхнім цячэнні рака мае горны характар і працякае ў вузкай даліне. У ніжнім цячэнні даліна ракі пашыраецца, рэчышча месцамі падзяляецца на рукавы. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў красавіку. На рацэ ўтвараюцца наледзі. Суднаходная на 110 км ад вусця[4].
Прытокі: Кіэнг-Юрэх, Сатачаан, Халды, Улуу-Тумул, Танкалаах, Аргаа-Суруктаах, Хатырык, Сайтакаан, Хатыннаах, Лайдара, Улахан-Чайдаах, Аргаа-Чайдаах, Кюнкюнююр, Тэкі, Усун-Кюёль, Юнкюр, Накрый, Тыыраахы, Ыаргалаах, Таастаах, Барчасыт, Мангы (Маны) і інш.[4] У басейне ракі каля 500 азёр агульнай плошчай 33,4 км²[1][3].