У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Свен.
Свен I Вілабароды (нарв.: Sveinn Tjúguskegg, шведск.: Sven Tveskägg, дацк.: Svend Tveskæg, англ.: Sweyn Forkbeard, каля 960 — 3 лютага 1014) — кароль Даніі, Англіі і вялікай часткі Нарвегіі. Свен быў лідарам вікінгаў і бацькам Кнуда Вялікага. Ён стаў каралём Даніі пасля смерці свайго бацькі, Харальда Сінязубага, у канцы 986 ці ў пачатку 987 года. У 1000 годзе Свен стаў валадаром большай часткі Нарвегіі, калі Эйрык, сын Хокана Магутнага, прысягнуў яму як васал. Пасля доўгіх заваяванняў і амаль перад смерцю па загаду Свена быў заснаваны горад у Англіі, які атрымаў назву Суонсі (ад англ.: Sweyn's Ey). Пазней Свен стаў каралём Англіі. А ў апошнія месяцы жыцця стварыў такую вялікую імперыю Паўночнага мора, якая па памерах магла паспрачацца толькі з імперыяй яго сына Кнуда.
Хуткія факты манарх Даніі, Папярэднік ...
Закрыць