Славянскі Базар у Віцебску
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (руск.: Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске», укр.: Міжнародний фестиваль мистецтв «Слов'янський базар у Вітебську») — міжнародны фестываль мастацтваў, які штогод праходзіць у Віцебску. Фестываль задуманы як агульнае культурнае мерапрыемства трох краін: Беларусі, Расіі, Украіны. Адметнай рысай фестывалю з'яўляецца міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні і міжнародны дзіцячы музыкальны конкурс (з 2003 года). З 1993 года «Славянскі базар» з'яўляецца сябрам FIDOF.
Славянскі Базар у Віцебску | |
---|---|
Дата(ы) | ліпень кожнага года |
Месца(ы) правядзення | Віцебск |
Жанр(ы) | поп, фольк, фольк-рок |
Сайт | festival.vitebsk.by |
Апроч конкурсаў, на фестывалі шырока прадстаўлена не толькі песенная культура, але і разнастайныя віды мастацтваў — выяўленчае, тэатральнае, кіно, народныя рамёствы. Фестывальныя дні ўключаюць творчыя сустрэчы з рознымі дзеячамі сусветнай культуры, прэзентацыі тэатральных пастановак і кінастужак, мастацкія выстаўкі, а таксама кірмашы з удзелам майстроў-рамеснікаў.
У 2010-я гады «Славянскі базар» зрабіўся даволі палітычна ангажаваным мерапрыемствам, што звязана з амаль поўнай залежнасцю фестывалю ад дзяржаўнага фінансавання і персанальнай увагай да фестывалю з боку кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.