Смаўг (Міжзем’е)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Смаўг (англ.: Smaug, транскр.: [smaʊg][2]; часам выкарыстоўваецца Смог, у беларускім перакладзе Драк) — агнядышны крылаты цмок у легендарыуме[en] Дж. Р. Р. Толкіна, галоўны антаганіст[en] у рамане 1937 года «Хобіт, або Туды і назад». Вядомы тым, што ў 2770 годзе Трэцяй Эпохі Серадзем’я знішчыў горад Дэйл і авалодаў скарбамі гномаў Адзінокай Гары. У 2941 годзе, разгневаны з’яўленнем у яго ўладаннях атрада пад кіраўніцтвам Торына Дубашчыта (гэта былі трынаццаць гномаў і хобіт Більба Торбінс), Смаўг вырашыў знішчыць Эсгарат[en] — горад людзей на Доўгім возеры, але быў забіты Бардам Лучнікам.
Смаўг | |
---|---|
МФА | smaʊɡ |
Месца смерці | |
Забойца | Бард Лучнік[1] |
Валодае | Arkenstone[d] |
Выканаўца/артыст | Бенедыкт Камбербэтч, James Horan[d], Francis de Wolff[d] і Richard Boone[d] |
Колер | чырвоны[1] і залаты колер[1] |
Прадстаўлена ў працы | Хобіт, або Туды і назад, Хобіт: Бітва пяці войскаў і Хобіт: Спусташэнне Цмока |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Вораг | Торын Дубашчыт і Гэндальф |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пры стварэнні вобразу цмока Джон Р. Р. Толкін выкарыстаў матывы са скандынаўскай міфалогіі і англасаксонскай літаратуры[en]. Даследчыкі адзначаюць яго падабенства з Фафнірам[en], персанажам «Сагі пра Волсунгаў[en]», і цмокам з паэмы «Беавульф».
У «Хобіце» Смаўг апісаны як «асабліва хцівы, моцны і зламысны»[3]. Смаўг непасрэдна звязаны з адной з асноўных тэм рамана Толкіна — сквапнасцю, якую выклікае ахоўнае ім золата.