Смурфы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Смурфы (англ.: The Smurfs), вядомыя таксама пад назвамі смэрфы, штрумфы, штрумпфы (фр.: Les Schtroumpfs) — істоты, прыдуманыя і намаляваныя бельгійскім мастаком П'ерам Кюлліфарам (фр.: Pierre Culliford), што працаваў пад псеўданімам Пейо (Peyo). Упершыню свет пабачыў смурфаў у журнале коміксаў «Le Journal de Spirou» 23 кастрычніка 1958 года, у 1980-х пачаў выпускацца анімацыйны серыял «Smurfs», менавіта тады ў англамоўным свеце адбыўся ўсплёск папулярнасці гэтых маленькіх істот.