Спартак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спартак (лац.: Spartacus; год нараджэння дакладна невядомы (каля 110 да н.э.), Фракія — 71 да н.э., каля ракі Сілары, Апулія) — рымскі раб-гладыятар, узначаліў паўстанне на тэрыторыі сучаснай Італіі ў перыяд 74 да н.э. — 71 да н.э. Яго армія, якая складалася з гладыятараў-уцекачоў і рабоў, разбіла ў шэрагу бітваў некалькі рымскіх легіёнаў. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як Паўстанне Спартака, трэцяе па часе найбуйнейшае паўстанне рабоў у Рыме пасля двух сіцылійскіх паўстанняў.
Хуткія факты Спартак, Дата нараджэння ...
Спартак | |
---|---|
Spartacus | |
| |
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | красавік 71 да н.э. |
Месца смерці | Поле бітвы да захаду ад Петэліі (сучасны Странголі) |
Бацька | невядома |
Маці | невядома |
Званне | гладыятар, правадыр арміі рабоў |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Спартак (значэнні).