Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Ватыкане
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Дзяржаве-горадзе Ватыкан значацца 2 найменні (на 2014 год), што складае 0,2 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Абодва аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым яны прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i). Ватыкан ратыфікаваў Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 7 кастрычніка 1982 года[1]. Першы аб'ект, размешчаны на тэрыторыі Ватыкана быў занесены ў спіс у 1980 годзе на 4-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.