Спіс герцагаў Брабанта
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тытул герцага Брабанта з'явіўся пасля таго, як імператар Фрыдрых I Барбароса ў 1183—1184 гадах узвёў ландграфства Брабант у ранг герцагства для Генрыха I Брабанцкага. З 1288 года герцагі Брабанта сталі таксама графамі Лімбурга. У 1430 годзе герцагства Брабанцкае было атрымана ў спадчыну Філіпам III Добрым і адышло да Бургундскага дому. У 1477 годзе тытулы герцагаў Брабанцкіх перайшлі да Габсбургаў пасля шлюбу Марыі Бургундскай і Максіміліяна I. Герцагства затым увайшло ў склад Іспанскіх Нідэрландаў, і яго далейшая гісторыя непарыўна звязана з гісторыяй Сямнаццаці правінцый.