Спіс нерухомых помнікаў нацыянальнага значэння Грузіі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс нерухомых помнікаў нацыянальнага значэння (груз: ეროვნული მნიშვნელობის კატეგორიის კულტურის ძეგლები უძრავი) — спіс пабудоў і гістарычных месцаў у Грузіі, якія адпавядаюць крытэрыям Міністэрства культуры агульнанацыянальнай культурнай значнасці, і таму павінны ахоўвацца на дзяржаўным узроўні.
Помнік у спісе павінен мець выбітную эстэтычную каштоўнасць, быць звязаным з важнай гістарычнай падзеяй, асобай альбо нацыянальнымі каштоўнасцямі[1].
Першая версія спісу помнікаў культурнай спадчыны быў зацверджаны ўказам Прэзідэнта № 665 ад 7 лістапада 2006 года, з тых часоў некалькі разоў абнаўляўся. Пасля 2013 года помніку можа быць прызначана нацыянальнае значэнне праз пастанову Урада Грузіі на падставе прадстаўлення Міністэрства культуры[2].