Стакгольмскі метрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стакгольмскі метрапалітэн (швед. Stockholms tunnelbana) — сістэма ліній метрапалітэна ў Вялікім Стакгольме, адзіны ў Швецыі. Быў адкрыты 1 кастрычніка 1950 года. Уладальнікам з’яўляецца кампанія SL. Кантракт на абслугоўванне метрапалітэна заключаецца на конкурснай аснове і ў цяперашні час падпісаны з кампаніяй Veolia Transport.
Хуткія факты Стакгольмскі метрапалітэн Stockholms tunnelbana, Інфармацыя ...
Стакгольмскі метрапалітэн Stockholms tunnelbana | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Швецыя |
Горад | Стакгольм |
Дата адкрыцця | 1 кастрычніка 1950 |
Даўжыня ліній | 105,7 км |
Колькасць станцый | 100 |
Колькасць ліній | 3 (4 адгалінаванні) |
Пасажырапаток за дзень | 849 315 |
Пасажырапаток за год | 310[1] млн. (2010) |
Схема ліній | |
Стакгольмскі метрапалітэн на Вікісховішчы |
Закрыць
Сістэма ўключае 100 станцый на трох разгалінаваных лініях, агульная працягласць якіх складае 105,7 км. 47 станцый падземныя, 53 станцыі наземныя або надземныя. Рух на лініях левабаковы, бо на момант адкрыцця метро ў Швецыі быў левабаковы рух.
Стакгольмскі метрапалітэн вядомы незвычайным афармленнем некаторых станцый (у асноўным цэнтральных), яго называюць «самай доўгай мастацкай галерэяй ў свеце».