Станіслаў Гаштольд
(1507—1542) ваявода новагародскі і троцкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Гаштольд (каля 1507 — 18 снежня 1542) — ваявода новагародскі (1530—1542), ваявода троцкі (1542).
Хуткія факты Станіслаў Гаштольд, 4-ы ваявода новагародскі ...
Станіслаў Гаштольд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Ян Янавіч Забярэзінскі | ||||||
Пераемнік | Рыгор Рыгоравіч Осцік | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Янавіч Забярэзінскі | ||||||
Пераемнік | Януш Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі | ||||||
Нараджэнне |
каля 1507[1][2] |
||||||
Смерць |
18 снежня 1542 |
||||||
Род | Гаштольды | ||||||
Бацька | Альбрэхт Гаштольд | ||||||
Маці | Соф’я Васілеўна | ||||||
Жонка | Барбара Радзівіл[3][4] |
Закрыць
З роду Гаштольдаў. Самастойнай палітычнай ролі не адыгрываў і заставаўся памочнікам свайго бацькі Альбрэхта.
18 мая 1537 г. у Геранёнах ажаніўся з Барбарай Радзівіл, дачкой вялікага гетмана Юрыя Радзівіла (пазней жонка Жыгімонта II Аўгуста).
Са смерцю Станіслава род Гаштольдаў згас. Родавыя маёнткі Гаштольдаў перайшлі да вялікіх князёў літоўскіх, на іх аснове былі створаны Трабскае, Радашковіцкае, Валожынскае і Любчанскае староствы.
На думку М. М. Улашчыка, найбольш верагодны ініцыятар стварэння легендарнай гісторыі пра пачаткі ВКЛ, запісанай у беларуска-літоўскіх летапісах.