Старажытнаісландская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытнаісландская мова (ісл.: fornnorræna, нарв.: norrønt språk) — мова заходнескандынаўскай падгрупы германскіх моў, якая выкарыстоўвалася да сярэдзіны XIV стагоддзя выхадцамі з сучаснай Нарвегіі (вікінгамі), што засялілі Ісландыю. Першапачаткова не адрознівалася ад старажытнанарвежскай мовы, называлася таксама «norrœnt mál», што азначае «паўночная гаворка». З часам абедзве мовы сталі істотна адрознівацца адна ад адной. Уваходзіць у групу старажытнаскандынаўскіх моў.
Старажытнаісландская мова | |
---|---|
Саманазва | Norrœnt mál, Dǫnsk tunga |
Краіны | Скандынавія, Ісландыя, Грэнландыя, Фарэрскія а-вы, Ірландыя, Брытанскія а-вы, Вінланд |
Вымерла | Развілася ў сучасную ісландскую мову |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | руны і лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | non |
ISO 639-3 | non |
LINGUIST List | non-ice |
IETF | non-IS |
Да канца эпохі вікінгаў (каля 1050 г.) адрозненні паміж скандынаўскімі дыялектамі былі зусім невялікія, хоць разыходжанні паміж старажытнаўсходнескандынаўскім і старажытназаходнескандынаўскім з'явіліся, верагодна, ужо да VII стагоддзя[1]. У дачыненні да старажытназаходнескандынаўскай (агульнай мове Нарвегіі, Ісландыі, Фарэраў і вікінгскіх паселішчаў у Ірландыі, Брытаніі, Грэнландыі) часам ужываецца назва «старажытнапаўночная» (па-беларуску яна выкарыстоўваецца рэдка, аднак англійскі тэрмін Old Norse выкарыстоўваецца вельмі шырока[2]). Большая частка пісьмовых крыніц, з якіх нам вядома пра старажытназаходнескандынаўскую мову, як раз старажытнаісландскія, таму ў беларускай традыцыі старажытнаісландская выступае «прадстаўніком» усіх старажытных скандынаўскіх моў (калі няма неабходнасці цытаваць адмыслова, напрыклад, старажытнашведскія формы).
Сучасная ісландская мова менш за іншыя адхілілася ад старажытнаскандынаўскага стану. У нармалізаванай пісьмовай форме старажытнаісландская разумецца сучаснымі носьбітамі ісландскай мовы. Аднак вымаўленне, асабліва галосныя фанемы, змянілася не менш, а то і больш, чым у іншых паўночнагерманскіх мовах. Фарэрская мова мае таксама шмат агульнага з сучаснай ісландскай, але значна змянілася пад уплывам дацкай і нарвежскай моў.