Стэла каршуноў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэла каршуноў, або Стэла цара Эанатума — умоўная назва пераможнай стэлы з вапняку з рэльефнымі выявамі ў некалькі ярусаў і надпісам. З'яўляецца адным з найстаражытных твораў шумерскага мастацтва. Узведзена пры Эанатуме ў XXV ст. да н.э. пасля разгрому ім Зузу — цара Апіса, і Уша — кіраўніка г. Умы. Стэла атрымала сваю назву ад адной са сцэн, якая малюе сцэну, дзе галодныя каршуны ўносяць галовы і канечнасці салдатаў ворага.