Супрацьстаянне ў Славянску — умоўная назва баявых сутыкненняў паміж сілавымі структурамі, падначаленымі ўладам Украіны, і ўзброенымі фарміраваннямі сепаратыстаў у горадзе Славянску Данецкай вобласці Украіны. Фонам для супрацьстаяння сталі прарасійскія пратэсты на Усходзе Украіны.
Хуткія факты Супрацьстаянне ў Славянску, Дата ...
Закрыць
Падзеі пачаліся 12 красавіка 2014 года, калі ўзброеныя члены «Народнага апалчэння Данбаса» занялі адміністрацыйныя будынкі (міліцыя, гарсавет)[25], уключыўшы горад у зону ўплыву самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі[26]. Пасля амаль трохмесячных сутыкненняў, у ноч на 5 ліпеня 2014 года баевікі пакінулі Славянск. У той жа дзень горад перайшоў пад кантроль украінскіх вайскоўцаў, а над Славянскім гарадскім саветам быў узняты дзяржаўны сцяг Украіны.