Сцяг Маўрыкія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Маўрыкій — упершыню ўзняты 12 сакавіка 1968 г. пры абвяшчэнні незалежнасці ад Вялікабрытаніі.
Сцяг быў распрацаваны ў 1967 годзе геральдычнай калегіяй Вялікабрытаніі (College of Arms) на аснове колераў герба Маўрыкія і мае наступнае сімвалічнае значэнне колераў:
- чырвоны — незалежнасць;
- сіні — колер Індыйскага акіяна;
- жоўты сімвалізуе светлую будучыню;
- зялёны прадстаўляе пышную расліннасць вострава.
Сцяг быў зарэгістраваны геральдычнай калегіяй і падараваны Маўрыкію каралеўскім указам ад 9 студзеня 1968 года.