Сцяг Сербіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Сербіі — трыкалор, які складаецца з панславянскіх колераў. Тры паласы, на якія ён падзелены, з'яўляюцца (зверху ўніз) чырвонай, сіняй і белай (што з'яўляецца як бы люстраным адлюстраваннем расійскага сцяга зверху ўніз). Суадносіны бакоў 2:3. Кожная паласа займае адну траціну палотнішча. Дадаткова на сцягу намаляваны малы герб Сербіі. Ён цэнтраваны па вертыкалі, а па гарызанталі размешчаны на адлегласці 5/14 даўжыні палотнішча ад тронка. Для грамадскага ўжывання дазволены таксама варыянт без герба, які з'яўляецца таксама афіцыйным сцягам Рэспублікі Сербскай у складзе Босніі і Герцагавіны.