Сёгунат Камакура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сёгунат Камакура (яп.: 鎌倉幕府, Камакура бакуфу, 1192—1333) — першы ўсеяпонскі самурайскі ўрад, заснаваны сям'ёй Мінамота з цэнтрам у горадзе Камакура (сучасная прэфектура Канагава). Існаваў 142 гады — з часу прызначэння Мінамота но Ёрытома сёгунам (1192 год) да знішчэння Камакуры войскамі Ніты Ёсісады (1333). За час існавання сёгуната ім правіла 9 сёгунаў. Характарызаваўся моцным палітычным уплывам рэгенцкай сям'і Хадзё, якая рэальна кіравала ўрадам.
Хуткія факты Сёгунат Камакура, Сталіца ...
Гістарычная дзяржава | |||
Сёгунат Камакура | |||
---|---|---|---|
鎌倉幕府 | |||
|
|||
1192 — 1333
|
|||
Сталіца | Камакура | ||
Мова(ы) | позняя сярэдне-японская | ||
Рэлігія | Сінто-будыйскі сінкрэтызм | ||
Грашовая адзінка | Ро | ||
Форма кіравання | феадальная манархія[d] | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць