Сівалік
горны хрыбет / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сівалі́кскія горы[1], Сівалік[1], Перадгімалаі[1] (хіндзі: शिवालिक) — паўднёвая, найбольш нізкая ступень Гімалаяў у Індыі і Непале, паміж хрыбтамі Пір-Панджал і Махабхарат.
Сівалік | |
---|---|
хіндзі शिवालिक | |
Краіны | |
Даўжыня | каля 1 700 км |
Шырыня | 8-50 км |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утвараюць ланцуг паралельных градаў і хрыбтоў, якія цягнуцца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, вышыня да 2591 м (гара Саанчалія), даўжыня каля 1700 км. Складзены пераважна з жвіру, пясчанікаў, кангламератаў. Рэзка ўзвышаюцца над Інда-Гангскай раўнінай. Ад Вялікіх Гімалаяў Сівалік аддзелены падоўжнымі далінамі. Высокая сейсмічная актыўнасць. Глыбока расчлянёны рэкамі. Праз Сівалік працякае рака Рапты — левы прыток ракі Гхагхра (басейн Ганга)[2]. Для заходняй часткі паўднёвага схілу характэрны селевыя патокі, каля ўсходніх падножжаў забалочаныя джунглі (тэраі). На схілах — трапічныя лясы: сухія на захадзе, вільготныя на ўсходзе.
Значная частка схілаў тэрасавана і занята чайнымі плантацыямі. У выніку празмернага выпасу і высечак адбываецца працэс яраўтварэння.