Сімвалы эсперанта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сі́мвалы эспера́нта - сукупнасць сімвалаў, увасабляючых як саму мову эсперанта, так і ўсё эсперанта-грамадства. Ступень афіцыйнасці усіх гэтых сімвалаў даволі розная, але, да найбольш часта ўжываемых адносяць сцяг эсперанта, гімн эсперанта-руху і зялёную пяціканцовую зорку. Да дадатковых неафіцыйных атрыбутаў адносяць таксама зялёны колер увогуле і партрэт ініцыятара эсперанта Л. М. Заменгофа. У 1987 годзе быў прапанаваны яшчэ адзін, так званы "юбілейны сімвал" эсперанта.