Сістэма прыроды
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сістэма прыроды» (лац.: Systema naturae) — адно з найбольш вядомых твораў шведскага ўрача і натураліста Карла Лінея. Гэта кніга лічыцца асноватворным сачыненнем у традыцыі навуковай біялагічнай сістэматыкі. Першае выданне выйшла ў 1735 годзе ў Лейдэне. Пры жыцці Лінея кніга вытрымала трынаццаць перавыданняў у розных краінах (трынаццатае — венскае — выйшла ў 1767 годзе); для сучаснай сістэматычнай практыкі найбольш важным з'яўляецца дзясятае выданне, апублікаванае ў Стакгольме ў 1758 годзе: яно прынята за зыходны пункт заалагічнай наменклатуры.