Тадэвуш Касцюшка
палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай і ЗША, вайсковы інжынер, нацыянальны герой ЗША, Польшчы і Беларусі. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ́й Тадэ́вуш Банавенту́ра Касцю́шка (польск.: Andrzej Tadeusz Bonawentura Kościuszko; 4 лютага 1746[1], Мерачоўшчына, Слонімскі павет, Рэч Паспалітая — 15 кастрычніка 1817, Золатурн, Швейцарыя) — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, нацыянальны герой у Беларусі, ЗША, Літве і Польшчы. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай з Расіяй і Прусіяй, а таксама вайны за незалежнасць ЗША. Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.
Тадэвуш Касцюшка | |
---|---|
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка | |
Дата нараджэння | 4 лютага 1746[1] |
Месца нараджэння | Мерачоўшчына, Слонімскі павет, Рэч Паспалітая (цяпер Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь) |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1817 |
Месца смерці | Золатурн, Швейцарыя |
Месца пахавання | |
Бацька | Людвік Тадэвуш Касцюшка |
Маці | Тэкля з Ратамскіх[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Рэч Паспалітая Злучаныя Штаты Амерыкі |
Род войскаў |
|
Гады службы | 1765—1794 |
Званне | Часовы брыгадны генерал ЗША (кастрычнік 1783); Генерал дывізіі (генерал-маёр) арміі Рэчы Паспалітай |
Бітвы/войны |
Вайна за незалежнасць ЗША Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 (Бітва пад Зяленцамі, Бітва пад Дубенкай) Паўстанне 1794 года (Бітва пад Рацлавіцамі, Бітва пад Шчакацінамі, Бітва пад Мацяёвіцамі) |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў кадэцкі корпус у Варшаве, але пасля пачатку грамадзянскай вайны з удзелам Барскай канфедэрацыі, у 1769 годзе, пераехаў у Францыю. Вярнуўся ў Рэч Паспалітую ў 1774 годзе, праз 2 гады пасля першага падзелу. Пасля няўдалай спробы збегчы са сваёй выхаванкай вярнуўся ў Францыю. У 1776 годзе пераехаў у Паўночную Амерыку, дзе ўзяў удзел у вайне за незалежнасць ЗША ў званні палкоўніка Кантынентальнай арміі. Як дасведчаны ваенны інжынер распрацоўваў і камандаваў будаўніцтвам умацаванняў, у тым ліку форта ў Вест-Пойнце, Нью-Ёрк. У 1783 годзе, у прызнанне заслуг, Кантынентальны кангрэс надаў яму званне брыгаднага генерала.
Вярнуўшыся ў 1784 годзе на радзіму, Тадэвуш Касцюшка далучыўся да арміі Рэчы Паспалітай у званні генерал-маёра ў 1789 годзе. Праз два гады пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая прывяла да другога падзелу, ён арганізаваў паўстанне ў сакавіку 1794 года і ўзначаліў яго. Паранены трапіў у расійскі палон у кастрычніку 1794 года. Паражэнне паўстання Касцюшкі ў лістападзе 1794 года прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, які ліквідаваў незалежныя Польскае Каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае. У 1796 годзе быў памілаваны і эміграваў у ЗША. У 1798 годзе Тадэвуш Касцюшка напісаў тастамент, паводле якога пакідаў свае амерыканскія актывы на вызваленне і адукацыю амерыканскіх рабоў. Урэшце ён вярнуўся ў Еўропу і жыў у Швейцарыі. Выканаць яго апошнюю волю аказалася цяжка, сродкі не былі выкарыстаны на тое, для чаго яны прызначаліся.