Танальнасць (музыка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Танальнасць (фр.: tonalité, ад грэч. τόνος — напружванне, нацяжэнне; ад лац.: tonus тон) у вучэнні аб гармоніі:
- Прынцып ладу, цэнтральнай катэгорыяй якога з’яўляецца тоніка. Астатнія катэгорыі і функцыі танальнасці (перш за ўсё, дамінанта і субдамінанта) прама ці ўскосна звязаныя з тонікай. «Сістэма функцыянальных адносін іерархічна цэнтралізавана, і тоніка праймае ўсю гарманічную структуру»[1].
- Вышыннае становішча мажорнага або мінорнага ладу. У пазначэнні танальнасці паказваецца тоніка (яна ж — асноўны тон танічнага трохгучання) і лад, напрыклад: C-dur (до мажор), Fis-dur (фа-дыез мажор), a-moll (ля мінор), es-moll (мі-бемоль мінор) і т. п.
Існуюць і іншыя азначэнні танальнасці[2]. Некаторыя з іх апісаны ніжэй (гл.).