Танталіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Танталі́т[1] — мінерал падкласа складаных аксідаў, крайні член бесперапыннага ізаморфнага раду танталіт—калумбіт, (Fe, Mn)(Ta, Nb)2O6.
Хуткія факты Танталіт, Формула ...
Танталіт | |
---|---|
Формула | (Fe,Mn)Ta2O6 |
Сінгонія | рамбічная |
Цвёрдасць | да 6,5 |
Шчыльнасць | 7000—8200 г/см³ |
Закрыць
Пласціністыя, прызматычныя або ігольчатыя крышталі чорнага, шараватага, чырванавата-карычневага або ружовага колеру. Шчыльнасць 7000—8200 кг/м³, цвёрдасць да 6,5 па шкале Моаса. Крохкі. Паходжанне высокатэмпературнае эндагеннае (у гранітных пегматытах, грэйзенах), трапляецца ў россыпах[1].
Радовішчы ў Аўстраліі, Бразіліі, Канадзе, Мазамбіку, Казахстане, Расіі і іншых.