Тахарскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таха́рскія мовы — адна з галін індаеўрапейскай сям'і моў, што прадстаўляла сабою некалькі блізкароднасных вымерлых моў, распаўсюджаных сярод гістарычнага народа тахараў, які пражываў на поўначы Тарымскага басейна, у цяперашнім Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітая.
Тахарскія мовы | |
---|---|
Краіны | — |
Класіфікацыя | |
Пісьменнасць | Tocharian alphabet[d] |
Glottolog | tokh1241 |
Мовы, якія ў цяперашняй лінгвістыцы прынята залічваць да тахарскіх, хутчэй за ўсё ўключалі тры мовы або дыялекты, вядомыя пад умоўнымі назвамі: тахарская A (або агнеанская), тахарская B (або кучанская) і тахарская C (або краранская)[1]. Першыя дзве мовы засведчаныя дзякуючы захаваным дагэтуль тэкстам перыяду VI—VIII стагоддзяў н. э., існаванне апошняй падразумяваецца праз запазычванні і ўласныя назвы ў тэкстах на пракрыце, складзеных у рэгіёне. Больш пільны працэс даследавання пісьмовых помнікаў паказвае больш архаічны характар тахарскай A і яе літургічнае выкарыстанне, тады як тахарская B захоўвалася больш працяглы час і была пашырана на тэрыторыях ад паўночнага ўсходу да захаду сучаснага Сіньцзяна.
Усе вядомыя тахарскія мовы вымерлі прынамсі ў ІХ ст. пасля ўварвання ў рэгіён цюркскіх плямёнаў, продкаў сучасных уйгураў.