Тлушчавая тканка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тлушчавая тканка — разнавіднасць злучальнай тканкі жывых арганізмаў, якая ўтвараецца з мезенхімы і складаецца з тлушчавых клетак - адыпацытаў. Амаль усю тлушчавую клетку, спецыфічная функцыя якой - назапашванне і абмен тлушчу, запаўняе тлушчавая кропля, акружаная абадком цытаплазмы з адсунутым на перыферыю клеткавым ядром. У пазваночных тлушчавая тканка размяшчаецца галоўным чынам пад скурай (падскурна-тлушчавая абалоніна) і ў сальніку, паміж органамі, утвараючы мяккія пругкія пракладкі. У большасці выпадкаў - гэта круглявае, жоўтае жалепадобнае цела.
Асноўнае фізіялагічнае значэнне тлушчавай тканкі: яна засцерагае арганізм ад страты цяпла і нясе функцыю энергетычнага дэпо (пры галаданні колькасць тлушчу ў клетках памяншаецца, пры ўзмоцненым харчаванні - павялічваецца). У водных млекакормячых, якія жывуць у халодных водах Арктыкі і Антарктыкі, пласт падскурнай тлушчавай абалонкі дасягае значнай таўшчыні (у некаторых кітоў - да 50 см).