Ту-154
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ту-154 (па кадыфікацыі НАТА: Careless — «Бесклапотны», на слэнгу савецкіх пілотаў — «Паўрубель», «Туполь», «Вялікая Тушка», або «Аўрора»[2]) — рэактыўны пасажырскі самалёт з трыма рухавікамі, разлічаны на 152—180 пасажыраў, для авіяліній сярэдняй працягласці, распрацаваны ў 1960-х гадах у СССР у доследным канструктарскім бюро «Туполев».
Ту-154 | |
---|---|
| |
Тып | пасажырскі самалёт |
Распрацоўшчык | КБ «Тупалеў» |
Вытворца | Куйбышаўскі авіязавод «Авіякор» |
Першы палёт | 3 кастрычніка 1968 |
Пачатак эксплуатацыі | 9 лютага 1972 |
Статус | эксплуатуецца (прыкладна 49 адзінак 25.12.2016 год[1]) |
Эксплуатанты |
«Алроса», «Белавія» ВПС Кітая |
Гады вытворчасці | 1968—2013 |
Адзінак выраблена | 1 026 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы палёт выкананы 3 кастрычніка 1968 года. Вырабляўся серыйна з 1970[3] па 1998 год, перажыўшы некалькі мадэрнізацый. Тэмп выпуску часам дасягаў пяці машын у месяц. З 1998 па 2013 гады вялася дробнасерыйная вытворчасць самалётаў Ту-154М на самарскім заводзе «Авіякар». У лютым 2013 года завод паведаміў аб заканчэнні, з выпускам борта № 998, вытворчасці самалёта дадзенага тыпу[4].
Самы масавы савецкі рэактыўны пасажырскі самалёт, які да канца першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя заставаўся адным з асноўных самалётаў на маршрутах сярэдняй дальнасці[5]. Самы кароткі беспасадкавы маршрут, на якім выкарыстоўваецца Ту-154, — Ташкент — Наманган (189 км), а самы працяглы — Масква — Нерунгры (Якуція).