Тэтрык II
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Тэтрык.
Гай Пій Эзувій Тэтрык (Тэтрык II) (лац.: Gaius Pius Esuvius Tetricus) — сын і суправіцель імператара так званай «Гальскай імперыі» Тэтрыка I.
Хуткія факты Гай Пій Эзувій Тэтрык, Рымскі імператар ...
Гай Пій Эзувій Тэтрык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gaius Pius Esuvius Tetricus | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Аўрэліян | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | невядома | ||||||
Бацька | Тэтрык I | ||||||
Маці | Nera Pivesuvia[d] | ||||||
Дзейнасць | рымскі ўзурпатар | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Год нараджэння і маці Тэтрыка малодшага невядомыя. У 273 годзе ён быў узведзены сваім бацькам у ранг цэзара[1] і атрымаў тытул правадыра моладзі, а 1 студзеня 274 года, у Аўгусце Трэвераў (суч. Трыр), уступіў разам з ім у консульства. Пасля ўварвання Аўрэліяна і няўдалай бітвы пры Дуракаталаўне (суч. Шалон-ан-Шампань) Тэтрык I разам з сынам здаўся ў палон. Яны абодва былі праведзены ў трыўмфальнай працэсіі ў Рыме, аднак пасля гэтага дараваны Аўрэліянам. Тэтрык-старэйшы быў прызначаны карэктарам у Луканіі, а яго сын быў ганараваны сенатарскага звання і пасля займаў шматлікія пасады.