Тэхнікі творчасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Методыкі творчасці - гэта прыёмы спрыяльныя творчаму працэсу нараджэння арыгінальных ідэй і падыходаў як у мастацтве, так і ў навуцы. Методыкі творчасці дапамагаюць больш выразна фармуляваць задачы, паскараць працэс знаходжання ідэй, а таксама павялічваць іх колькасць, пашыраць погляд на праблему і пераадольваць тупікі мыслення. Методыкі засяроджваюцца на розных аспектах творчасці, уключаючы метады генерацыі ідэй і разнастайнага мыслення, метады перафармулявання праблем, змены ў асяроддзі і гэтак далей. Тэхнікі ўключаюць гульні ў словы, пісьмовыя практыкаванні, розныя віды імправізацыі, уключэнне адвольных элементаў, а таксама каталогі вядомых мета-пераўтварэнняў для паскарэння пошуку шляху вырашэння.
Прыёмы не з'яўляюцца алгарытмамі, прытрымліваючыся якіх абавязкова будзе знойдзена рашэнне задачы, яны дапамагаюць арганізацыі і кірунку думак, павялічваюць верагоднасць атрымання добрых ідэй і скарачаюць час пошуку. Некаторыя прыёмы могуць ужывацца як адным чалавекам, так і групай для вырашэння праблем, мастацкага самавыяўлення або псіхалагічнай тэрапіі.