Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы/Тэст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Драўляныя цэрквы на поўдні малой Польшчы (польскі: Drewniane kościoły południowej Małopolski) — група гістарычна каштоўных і архітэктурна цікавых драўляных цэркваў у Малой Польшчы, прычым найстарэйшая датуецца 14-м стагоддзем. Усе яны яшчэ знаходзяцца ў арыгінальным стане, і пасля нарвежскіх драўляных цэркваў лічацца другімі па старажытнасці цэрквамі ў сваім родзе. Архітэктурны стыль вар'іруецца ад готыкі і рэнесансу да барока.
Тут таксама пералічаны драўляныя цэрквы, якія цяпер знаходзяцца ў Апольскім, Сілезскім і Падкарпацкім ваяводствах, але гістарычна адносяцца да Малапольшчы. Шэсць з гэтых драўляных цэркваў у паўднёвай Малой Польшчы 3 ліпеня 2003 года былі ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, яшчэ восем драўляных цэркваў — 21 чэрвеня 2013.
Скарачэнні: рым.-кат.= рымска-каталіцкая, укр.-гр.-кат.= украінская грэка-каталіцкая, польск. правасл.= польская праваслаўная, = Сусветная спадчына ЮНЕСКА, А = пад аховай, ПС= унесена ў папярэдні спіс ЮНЕСКА.