Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінская праваслаўная царква Кіеўскага Патрыярхата — праваслаўная царква ва Украіне з рэзідэнцыяй прадстаяцеля ў Кіеве, якая існавала з чэрвеня 1992 г. да снежня 2018 г. Была самай вялікай хрысціянскай царквой краіны. Узначальваў яе патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі-Украіны. Апошні прадстаяцель — патрыярх Філарэт. Падзялялася на 34 епархіі, якія аб’ядноўвалі больш за 5 тысяч парафій. Цэнтральны кафедральны сабор — Уладзімірскі сабор у Кіеве. З’явілася ў выніку руху за незалежнасць украінскага праваслаўя ад Рускай праваслаўнай царквы. Створана ў чэрвені 1992 г. шляхам аб’яднання часткі Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату, якую ўзначальваў кіеўскі мітрапаліт Філарэт, і часткі Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Лічыла сябе правапераемніцай праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхату. Па стане на 2018 г. была самай шматлікай ва Украіне праваслаўнай царквой, да якой адносілі сябе 45,2 % праваслаўных украінцаў[1][2], па колькасці прыходаў і святароў (па дадзеным Дзяржаўнага камітэта па справах нацыянальнасцей і рэлігій Украіны) — другая. Мела экзархаты за межамі Украіны — у Еўропе і Расіі, таксама вікарыят у ЗША і Канадзе. У перыяд з 1996 па 2013 гг. кананізавала 13 святых. 15 снежня 2018 г. іерархі, якія прымалі ўдзел у Аб’яднальным саборы, прынялі рашэнне аб самароспуску царквы ў сувязі з аб’яднаннем праваслаўных цэркваў ва Украіне і стварэннем Праваслаўнай Царквы Украіны.[3]
Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхата | |
---|---|
Українська православна церква Київського патріархату | |
Асноўная інфармацыя | |
Заснавальнікі | Філарэт (Дзенісенка) |
Аўтакефалія | не прызнаная |
Прызнанне аўтакефаліі | 1992 (самаабвешчана) |
Цэнтр | Кіеў |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Кіеў |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) | Украіна (аспрэчваецца) |
Мова набажэнстваў | украінская |
Каляндар | Юліянскі каляндар |
Колькасць | |
Епархій | 34 |
Навучальных устаноў | 18 |
Манастыроў | 63 |
Прыходаў | 5363 |
Вернікаў | 45,2% веруючых украінцаў[1][2] |
Сайт | https://www.cerkva.info/ |