Уладзімір Фёдаравіч Адоеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Князь Уладзімір Фёдаравіч Адоеўскі (30 ліпеня (11 жніўня) 1804 або 1 (13) жніўня 1804, Масква — 27 лютага (11 сакавіка) 1869, там жа) — рускі пісьменнік і мысліцель эпохі рамантызму, адзін з заснавальнікаў рускага музыказнаўства. У 1823—1825 гадах старшыня юнацкага таварыства любамудраў. Выдавец шэрагу часопісаў і альманахаў. З 1846 году — дырэктар Румянцаўскага музея. У сярэдзіне 1840-х гадоў перайшоў ад літаратурнай да грамадскай дзейнасці, атрымаў вядомасць як філантроп. Камергер (1836), гофмайстар і тайны саветнік (1858), сенатар (1861). Як пісьменнік і мысліцель князь Адоеўскі доўгі час знаходзіўся пад уплывам Гофмана і Ф. В. Шэлінга. Захапляўся акультнымі вучэннямі, за што атрымаў мянушку «рускага Фаўста». Вядомы як майстар фантастычнай рамантычнай аповесці, адным з першых у Расіі эксперыментаваў з жанрам утопіі («4338-ы год: Пецярбургскія лісты»), працягваў традыцыі асветніцкай сатыры.
Уладзімір Фёдаравіч Адоеўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | пісьменнік, філосаф, музыказнавец, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, музычны крытык, музыкант |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1803(1803-08-25) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага (11 сакавіка) 1869[2][1][…] (65 гадоў) ці 11 сакавіка 1869(1869-03-11)[3][4] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Fyodor Odoyevsky[d][5] |
Жонка | Olga Stepanovna Lanskaya[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пры публікацыі твораў выкарыстаў больш за 20 псеўданімаў і криыптонімаў, баючыся «выпусціць» імя княскага роду.