Уладзіслаў Гарбацкі
беларускі сацыялінгвіст, палітолаг, пісьменнік і перакладчык. / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Іваноў і Уладзіслаў Іваноў.
Уладзісла́ў Гарба́цкі, сапраўднае імя Уладзіслаў Іваноў (нар. 1978, Віцебск) — беларускі сацыялінгвіст, палітолаг, пісьменнік і перакладчык. Адзін з першых у Беларусі даследчыкаў і публіцыстаў на тэмы, звязаныя з жыццём і гісторыяй ЛГБТК+ супольнасці. Спецыяліст у галіне гендарных і ЛГБТК+ даследаванняў, гендарнай сацыялінгвістыкі, палітычнага фемінізму і гісторыі культуры стараверства Беларусі.
Хуткія факты Уладзіслаў Гарбацкі, Дата нараджэння ...
Уладзіслаў Гарбацкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1978 |
Месца нараджэння | |
Навуковая сфера | сацыялінгвістыка, стараверы ў Беларусі і ЛГБТ |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі і доктарская ступень[d][1] (21 лістапада 2017) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ніна Баршчэўская |
Сайт | harbacki.eu |
Закрыць
Выдаў зборнік апавяданняў «Песні тралейбусных рагуляў» (2016), шэраг даследаванняў па фемінізацыі беларускай мовы і кнігу твораў Палуты Бадуновай (2018).