Ула (прыток Заходняй Дзвіны)
рака ў Беларусі, прыток Дзвіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ула.
У́ла, або Улья́нка — рака ў Лепельскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах Беларусі, левы прыток Заходняй Дзвіны. Адносіцца да Бярэзінскай воднай сістэмы[1].
Хуткія факты Ула, Характарыстыка ...
Ула | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 123 км |
Басейн | 4 090 км² |
Расход вады | 25,4 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | в. Лепельскае |
• Вышыня | 145,4 м |
• Каардынаты | 54°53′26,26″ пн. ш. 28°41′40,41″ у. д.HGЯO |
Вусце | р. Заходняя Дзвіна |
• Каардынаты | 55°14′12,32″ пн. ш. 29°14′11,94″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Рыжскі заліў |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 123 км. Вадазбор 4090 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 25,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 30,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰. Густата рачной сеткі 0,43 км/км².