Улуру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Улуру (англ.: Uluru), таксама вядомая як Аерс-Рок — масіўная скала-астанец у цэнтральнай Аўстраліі, самы вялікі ў свеце маналіт чырвонага пясчаніку. Размешчана за 335 км на паўднёвы захад ад бліжэйшага горада Аліс-Спрынгс на поўдні Паўночнай тэрыторыі. Святая гара для тубыльцаў, юрыдычна з’яўляецца ўласнасцю мясцовага племя анангу. У скале і ў яе наваколлі багата пячор, упадзін, крыніц, а таксама малюнкаў абарыгенаў. Улуру занесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і разам з яшчэ адным знакамітым астанцам Олга (або Ката Цьюта) уваходзіць у склад нацыянальнага парка Улуру-Ката Цьюта
Хуткія факты Улуру, Найвышэйшы пункт ...
Улуру | |
---|---|
англ. Uluru | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 863 м |
Адносная вышыня | 340 м |
Першае ўзыходжанне | 1873 |
Размяшчэнне | |
25°20′42″ пд. ш. 131°02′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Паўночная тэрыторыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць