Уліс (касмічны апарат)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Уліс» (англ.: Ulysses) — касмічны апарат сумеснай вытворчасці ЕКА і НАСА, прызначаны для вывучэння Сонца і, у якасці дадатковай місіі, Юпітэра.
Уліс | |
---|---|
Ulysses | |
Заказчык | ЕКА / НАСА |
Задачы | вывучэнне Сонцы |
Пралёт | Юпітэр |
Спадарожнік | Сонца |
Запуск | 6 кастрычніка 1990 11:47:16 UTC |
Ракета-носьбіт | Дыскаверы (STS-41) |
Стартавая пляцоўка | мыс Канаверал |
NSSDC ID | 1990-090B |
SCN | 20842 |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса | 370 кг (55 кг навуковай апаратуры) |
Памеры | 3,2x3,3x2,1 м |
Магутнасць | 285 Вт |
Мэтавая апаратура | |
Хуткасць перадачы | 1024 біт/с |
Сайт праекта |
Апарат быў запушчаны ў кастрычніку 1990 года з касмічнага карабля «Дыскаверы» (запуск быў запланаваны на 1986, але адкладзены з-за катастрофы «Чэленджара»). У агульнай складанасці апарат прапрацаваў больш за 17 гадоў, што ў чатыры разы перавышае разліковы тэрмін эксплуатацыі. Місія апарата афіцыйна завершана з 1 ліпеня 2008 года, па прычыне недастатковай выпрацоўкі энергіі, неабходнай для падтрымання арыентацыі апарата на Зямлю.
«Уліс» з'яўляецца першым апаратам, які вывучаў Сонца не толькі з плоскасці экліптыкі (экватарыяльнай), але і з боку палюсоў. Гэта дазваляе пабудаваць больш дакладную мадэль усёй прастора вакол сонца.