Усерасійская фашысцкая арганізацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усерасійская фашысцкая арганізацыя (УФА) — існавала ў 1933—1942 гады ў ЗША пад кіраўніцтвам Анастасія Вансяцкага. Заснавана 10 мая 1933 года ў Томпсане (ЗША, штат Канектыкут). УФА — назва выкарыстоўваная для кароткасці (поўная назва Усерасійская нацыянал-рэвалюцыйная працоўная і працоўна-сялянская партыя фашыстаў). Пасля 1935 атрымала найменне Усерасійская нацыянал-рэвалюцыйная партыя. Партыя, што складалася з белаэмігрантаў, была малалікая, але моцная ў фінансавым дачыненні. У 1933—1941 гг. партыя выдавала штомесячную ілюстраваную газету «Фашист»[2]. З 1935 па 1942 гг. у Шанхаі партыя выдавала газету «Русский авангард»[3].
Хуткія факты Усерасійская фашысцкая арганізацыя, Лідар ...
Усерасійская фашысцкая арганізацыя | |
---|---|
руск.: Всероссийская фашистская организация | |
| |
Лідар | А.А. Вансяцкі |
Дата заснавання | 10 мая 1933 |
Дата роспуску | забаронена ў 1942 |
Штаб-кватэра | ЗША, Канектыкут, Патнэм |
Краіна | |
Ідэалогія | фашызм, рускі нацыяналізм |
Гімн | «Знамёна выше!…»[1] |
Партыйны друк |
газета «Фашист» газета «Русский авангард» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць