Уільям Лернд Марсі (англ.: William Learned Marcy; 12 снежня 1786 — 4 ліпеня 1857) — амерыканскі юрыст, палітычны дзеяч, член Дэмакратычнай партыі.
Хуткія факты Уільям Лернд Марсі, 11-ы губернатар штата Нью-Ёрк[d] ...
Закрыць
Скончыў Універсітэт Браўна ў 1808 годзе, і быў прыняты ў калегію адвакатаў ў 1811 годзе, служыў у арміі Злучаных Штатаў у якасці капітана добраахвотнікаў падчас вайны 1812 года. Займаў шэраг адказных палітычных пастоў, у прыватнасці з 1833 па 1838 год займаў пасаду губернатара штата Нью-Ёрк, быў таксама сенатарам і дзяржаўным сакратаром ЗША (1853—1857), ваенным міністрам ЗША (1845—1849).