У краіне райскай птушкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У краіне райскай птушкі — прыгодніцкая аповесць Янкі Маўра, асноўныя падзеі якой разгортваюцца на востраве Новая Гвінея. Аповесць пабудавана на сацыяльным канфлікце, на прамалёўцы двух варагуючых сіл — прыгнечаных папуасаў і гаспадароў-каланізатараў. У аповесці «У краіне райскай птушкі» вызначыліся асноўныя асаблівасці мастацкай манеры Я. Маўра — прыгодніка, які здолеў увабраць у сябе энергію, характар і традыцыі заходняй прыгодніцкай класікі.
Хуткія факты У краіне райскай птушкі, Жанр ...
У краіне райскай птушкі | |
---|---|
У краіне райскай птушкі | |
Жанр | аповесць |
Аўтар | Янка Маўр |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 1926 |
Электронная версія | |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
Закрыць
У аповесці пераплецены адразу тры сюжэтных лініі:
- кітайца Чунг-Лі і яго англійскіх прыгнятальнікаў-плантатараў;
- папуаса-місіянера Саку;
- Хунь-Чжы — брата Чунг-Лі і папуаса Качу.
Першая лінія ў пакручастай фабуле аповесці галоўная, другая ў найбольшай меры адлюстроўвае ідэйныя пошукі аўтара.