ФК Рубін Казань
расійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рубі́н» (руск.: Рубин Казань, татар.: Рубин Казан) — расійскі футбольны клуб з горада Казані. Заснаваны ў 1958 годзе, але неафіцыйна клуб вядзе сваю гісторыю з 1936 года. Двухразовы чэмпіён Расіі (2008, 2009), двухразовы ўладальнік Суперкубка Расіі (2010, 2012), уладальнік Кубка Расіі (2012) і Кубка Садружнасці (2010). У найвышэйшым дывізіёне гуляе з 2003 года (акрамя сезона 2022/23). Адразу ж пасля выхаду ў найвышэйшы дывізіён клуб заваяваў бронзавыя медалі, а ў 2008 годзе, да свайго 50-гадовага юбілею, стаў чэмпіёнам за 3 туры да заканчэння чэмпіянату.
Рубін | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | ООО «Футбольный клуб „Рубин“» | |||
Заснаваны | 1958 | |||
Горад | Казань, Расія | |||
Стадыён |
Казань-Арэна Умяшчальнасць: 45 379 |
|||
Уладальнік | Татарстан | |||
Прэзідэнт | Радзік Шайміеў[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2022/23 | ▲ 1 месца ў Першай лізе | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
У 2008 годзе «Рубін» усталяваў рэкорд чэмпіянатаў Расіі, атрымаўшы сем перамог у першых сямі турах. Папярэдні рэкорд належаў маскоўскаму «Дынама». У 2009 годзе клуб быў прызнаны найлепшай камандай сезона паводле версіі Расійскага футбольнага саюза[2].