ФК Рэал Сасьедад
іспанскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рэал Сасьеда́д» (ісп.: Real Sociedad de Futbol) — іспанскі футбольны клуб з горада Сан-Себасцьян, прадстаўляе Краіну Баскаў. Заснаваны 7 верасня 1909 года, быў адным з заснавальнікаў Ла Лігі ў 1928 годзе. Хатнія гульні праводзіць на арэне «Анаэта».
Хуткія факты Рэал Сасьедад, Поўная назва ...
Рэал Сасьедад | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Real Sociedad de Fútbol, S.A.D. | |||
Мянушкі | бела-сінія | |||
Заснаваны | 1909 | |||
Горад | Сан-Себасцьян, Іспанія | |||
Стадыён |
Анаэта Умяшчальнасць: 25 000 |
|||
Прэзідэнт | Хакін Аперыбай[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ла Ліга | |||
2022/23 | 4 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Закрыць
Найлепшыя гады каманды прыйшліся на 1980-я гады, калі клуб двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. «Рэал Сасьедад» доўгі час браў у каманду толькі баскаў, накшталт «Атлетыка» з Більбаа, але гэтая традыцыя была скасавана ў 1989 годзе, калі ў клуб быў запрошаны ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі і клуба «Ліверпул» Джон Олдрыдж.
«Рэал Сасьедад» акркамя футбольнай каманды мае такасама некалькі спартыўных секцыяў, як жаночы футбол, лёгкая атлетыка, хакей на траве і каманду ў басконскую гульню пелоту.