ФК Сток Сіці
англійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сток Сіці» (англ.: Stoke City Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб, які размяшчаецца ў горадзе Сток-он-Трэнт, графства Стафардшыр. Выступае ў Чэмпіёншыпе. З’яўляецца другім найстарэйшым прафесійным клубам Англіі пасля «Нотс Каўнці». Клубная мянушка «Ганчары» з’явілася з-за развіцця керамічнай прамысловасці ў Сток-он-Трэнце. Хатнюю форму складаюць белая футболка з чырвонымі вертыкальнымі палосамі і белыя шорты. Першым і галоўным трафеем клубу стаў выйграны ў 1972 годзе Кубак Футбольнай лігі, калі «Сток Сіці» быў мацнейшы за «Чэлсі» з лікам 2:1. Клуб выйграваў трафей Футбольнай лігі двойчы, у 1992 і 2000 гадах. Вышэйшай пазіцыяй у чэмпіянаце Англіі з’яўляецца 4 месца, якое клуб двойчы займаў, спачатку ў сезоне 1935/36, а потым у сезоне 1946/47. «Сток Сіці» не аднойчы рэпрэзентаваў англійскі футбол у еўрапейскіх клубных спаборніцтвах, а ў 2011 годзе дайшоў да фіналу Кубка Англіі, дзе быў пераможаны клубам «Манчэстэр Сіці».
Сток Сіці | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Stoke City Football Club | |||
Мянушкі | The Potters (Ганчары) | |||
Заснаваны | 1863 | |||
Горад | Сток-он-Трэнт, Англія | |||
Стадыён |
Бет365 Умяшчальнасць: 27 902 |
|||
Уладальнік | Bet365 | |||
Прэзідэнт | Пітэр Коатс[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | |||
2022/23 | 16 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Хатні стадыён «Бет365» месціць 27 902 гледачы, ён быў адчынены ў 1997 годзе, а з 1878 года клуб гуляў на стадыёне «Вікторыя Граўнд». Дзейны прэзідэнт Пітэр Коатс кіруе клубам з 22 мая 2006 года. Традыцыйнымі для клуба з’яўляюцца кашулі з чырвонымі і белымі вертыкальнымі палосамі, белыя шорты і панчохі.