Фонд ААН у галіне народанасельніцтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) — арганізацыя ААН. ЮНФПА заяўляе, што «з’яўляецца вядучым агенцтвам ААН у галіне стварэння свету, дзе любая цяжарнасць будзе пажаданай, кожнае нараджэнне бяспечнае і патэнцыял кожнага маладога чалавека рэалізаваны»[1]. Іх праца ўключае ў сябе паляпшэнне рэпрадуктыўнага здароўя; у тым ліку стварэнне нацыянальных стратэгій, а таксама кантроль над нараджальнасцю шляхам прадастаўлення тавараў і паслуг. Арганізацыя вядома сваёй сусветнай кампаніяй па барацьбе з дзіцячымі шлюбамі, акушэрскімі фістуламі і жаночым абразаннем.
ЮНФПА падтрымлівае праграмы ў больш чым 150 краінах і раёнах чатырох геаграфічных рэгіёнаў: арабскіх краін і Еўропы, Азіі і Ціхага акіяна, Лацінскай Амерыкы і Карыбскага мора і Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Арганізацыя уваходзіць у склад групы развіцця ААН і склад выканаўчага камітэта[2].